Летні лагер на Балтыцы, чэрвень
- Creative Space
- 6 days ago
- 1 min read
Гэтым летам мы правялі выязны лагер для падлеткаў 13–16 гадоў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора — у Stanica Przygody, Sztutowo. Тут марскі паветра змешваецца з водарам хвоі, а да пляжу вядзе сцяжынка праз сосны і пясчаныя дзюны.


Падчас змены ўдзельнікі:
• купаліся ў моры, удзельнічалі ў спартыўных актыўнасцях;
• праводзілі вечары каля вогнішча, размаўлялі і падтрымлівалі адно аднаго;
• наведвалі майстар-класы па аратарам і трэнінгі па прафарыентацыі;
• працавалі над супольнымі праектамі, гулялі ў настольныя гульні і адкрывалi новыя захапленні.
Падлеткі жылі ў камфортных двух- і трохмесных нумарах, мелі паўнавартаснае харчаванне з карыснымі перакусамі. Побач заўсёды былі двое дасведчаных куратараў, каб сачыць за парадкам, бяспекай і стварыць атмасферу даверу.


Паводле слоў удзельнікаў, гэты тыдзень на моры стаў часам адпачынку і натхнення — дапамог убачыць свае моцныя бакі, знайсці новых сяброў і вярнуцца дадому з пачуццём упэўненасці і радасці. 🌊💛








Comments