top of page
Search

«Варшава — наша месца»: новы праект WYSPA Wolności пры падтрымцы горада Варшавы

Jul 1
2 min read

Fundacja Wyspa Wolności пачынае новы трохмесячны праект «Варшава — наша месца. Горад вачыма маладых жыхароў», які рэалізуецца пры падтрымцы горада Варшавы.


Галоўная ідэя праекта — даць маладым жыхарам сталіцы магчымасць не толькі лепш пазнаць горад, але і паказаць Варшаву такой, якой яе бачыць сама моладзь.


Да праекта далучацца маладыя людзі ва ўзросце 14–21 года з Польшчы, Украіны, Беларусі і Грузіі. Разам яны будуць працаваць у фармаце міжкультурнай медыялабараторыі: даследаваць горад, знаёміцца, вучыцца ствараць сучасны медыякантэнт і распавядаць уласныя гісторыі пра жыццё ў Варшаве.


Што будзе адбывацца ў межах праекта?


Удзельнікаў чакаюць чатыры гарадскія экспедыцыі, падчас якіх каманда будзе даследаваць культурныя, спартыўныя, адукацыйныя і іншыя важныя для моладзі прасторы Варшавы.


Асобнай часткай праграмы стануць практычныя медыяворкшопы з удзелам фатографаў і аўтараў лічбавага кантэнту. Маладыя людзі будуць працаваць са сторытэлінгам, мабільнай фатаграфіяй, відэа і аўдыяфарматамі — не толькі ў тэорыі, але і адразу на практыцы.


Вынікам сумеснай працы стане лічбавы шматмоўны даведнік па Варшаве з QR-кодамі, створаны моладдзю для моладзі. У ім з’явяцца месцы для сустрэч і адпачынку, карысныя гарадскія лакацыі, прасторы для развіцця захапленняў і іншая інфармацыя, якая можа быць цікавай як тым, хто даўно жыве ў Варшаве, так і тым, хто толькі пачынае знаёміцца з горадам.


Таксама ў межах праекта ўдзельнікі створаць серыю кароткіх відэа і мініпадкастаў, а завершыцца праграма агульнай прэзентацыяй вынікаў працы.


Для WYSPA гэты праект — яшчэ адзін крок да стварэння прасторы, дзе маладыя людзі з розным досведам і з розных краін могуць знаёміцца, працаваць разам, лепш разумець горад, у якім жывуць, і адчуваць сябе яго часткай.


Удзел у праекце бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная, а запаўненне рэгістрацыйнай формы не азначае аўтаматычнага залічэння — каманда асобна звяжацца з выбранымі ўдзельнікамі.


Праект «Варшава — наша месца» суфінансуецца горадам Варшава.

 
 
 

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
bottom of page