top of page
Search

Анімэ-пікнік у Варшаве, жнівень

У жніўні клуб Wyspa разам з сябрамі з Вроцлава правёў у Варшаве Анімэ-пікнік — прысвечаны актыўнасцям, сюжэтам, музыцы, яскравым эмоцыям і натхненню азіяцкай культуры. Мерапрыемства прыняў Вольскі цэнтр культуры.


ree

На працягу дня ўдзельнікі гатавалі суші, танцавалі кей-поп, стваралі арыгамі, удзельнічалі ў квізе, спявалі караоке і знаёміліся з традыцыямі чайнай цырымоніі. Атмасферу падтрымлівалі самі падлеткі — яны мадэравалі актыўнасці, дапамагалі гасцям і працавалі на лакацыях.



Свята аб’яднала амаль сотню чалавек — ад самых юных, 11-гадовых фанатаў анімэ, да дарослых удзельнікаў. Сярод гасцей быў таксама прадстаўнік Пасольства Японіі ў Польшчы, які далучыўся да чайнай цырымоніі.


ree

Гэты дзень стаў прыкладам таго, як супольная ініцыятыва падлеткаў можа ператварыцца ў яскравую падзею, поўную энергіі, творчасці і ўзаемнай падтрымкі.

 
 
 

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
bottom of page