80+ ІНТЭГРАЦЫЙНЫХ СУСТРЭЧ
- Creative Space
- Oct 28, 2025
- 1 min read
Штотыдзень, ужо амаль тры гады запар, падлеткі збіраюцца ў клубе Wyspa, каб размаўляць, сябраваць і праводзіць час разам. Сёлета мы правялі больш за 80 сустрэч, а з моманту стварэння клуба — ужо больш за 200!
Старэйшая група сустракаецца кожны чацвер. Звычайна гэта больш за 20 удзельнікаў, але ўсё часцей мы прымаем і 30+ гасцей. Нашы падлеткі гуляюць у настольныя гульні, абмяркоўваюць важныя тэмы, праводзяць воркшопы, плануюць уласныя падзеі. Да Wyspa прыходзяць госці — прадпрымальнікі, валанцёры, мастакі. Яны расказваюць пра свой шлях, дзеляцца досведам, дапамагаюць убачыць новыя магчымасці, запрашаюць на навучанне і стажыроўкі.
Малодшая група стабільна аб’ядноўвае каля 25 дзяцей, якія займаюцца ў дзвюх асобных групах. Яны малююць, ствараюць сумесныя творчыя праекты,удзельнічаюць у камандных гульнях,знаёмяцца з традыцыямі Польшчы, Беларусі і Украіны. А старэйшыя дзеці з радасцю вучаць і дапамагаюць малодшым.
Пасля сустрэч падлеткі лепш разумеюць сябе і свае магчымасці,знаходзяць сяброў, з якімі працягваюць мець зносіны па-за клубам. Так нараджаюцца музычныя гурты, спартыўныя тандэмы,новыя ідэі і мары, якія з часамператвараюцца ў супольныя праекты дарослага жыцця. 🌱💛








Comments